Знайсці
06.12.2021 / 10:59РусŁacБел

Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым

Блогера і актывіста абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Працэс праходзіць у Мінскім гарадскім судзе. Эдуарду пагражае да 12 гадоў турмы.

Сёння пачаўся суд над вядомым блогерам Эдуардам Пальчысам. 

У тг-каналах з’явілася інфармацыя, што Эдуард Пальчыс заявіў адвод суду і адмовіўся ўставаць. «Я не лічу гэта судом», — сказаў ён. Суддзя Пётр Арлоў зрабіў пасяджэнні закрытымі. 

Пальчыса абвінавачваюць па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

• ч. 3 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў);

• ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);

• ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

• ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Паводле СК, асноўнай зброяй Пальчыса з'яўляліся створаныя і кіраваныя ім інтэрнэт-рэсурсы, у тым ліку тэлеграм-канал і старонкі ў сацыяльных сетках, якія «захапілі большую частку аўдыторыі краіны, іх давер і выкарыстоўваліся для кіравання свядомасцю натоўпу, скланення да запланаваных злачынных дзеянняў».

Як расказвала раней жонка Эдуарда Вікторыя, аптымізму ў яе наконт суда няма. «Я разумею, што яму дадуць гадоў 7—10. І сапраўды, трэба настройвацца на вялікі тэрмін, так будзе лягчэй з усім спраўляцца, і настройваюся на горшае».

Эдуард Пальчыс быў затрыманы ў верасні 2020 года і першапачаткова асуджаны на 30 сутак, аднак праз месяц яго не выпусцілі, а выставілі абвінавачванне ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» па ч. 1 арт. 293 КК. Потым дадалі яшчэ тры крымінальныя артыкулы.

Вікторыя Пальчыс увосень 2020 года пакінула краіну, у снежні ў яе нарадзілася дачка.

«Прагнозы несуцяшальныя, на малы тэрмін не варта разлічваць». Вікторыя Пальчыс рыхтуецца да суда над мужам Эдуардам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930