Знайсці
06.12.2021 / 16:12РусŁacБел

Крыніцай заражэння 90% расіян штамам каранавіруса «дэльта» стаў адзін чалавек

90% усіх выпадкаў заражэння штамам каранавіруса «дэльта», выяўленых у Расіі, адбыліся з-за аднаго варыянта — AY.122, завезенага ў краіну адным чалавекам вясной 2021 года.

Пра гэта гаворыцца ў працы расійскіх навукоўцаў. Коратка пра яе распавёў адзін з аўтараў, прафесар Сколкаўскага інстытута навукі і тэхналогій Георгій Базыкін, піша meduza.io.

Больш за 90% выпадкаў «дэльты» у Расіі — падобна на тое, што нашчадкі аднаго-адзінага віруса, завезенага сюды вясной. Калі вы заразіліся кавідам у Расіі гэтым летам або восенню — напэўна, вы хварэлі менавіта на гэты варыянт, гаворыцца ў паведамленні.

Па словах Базыкіна, варыянт AY.122 па сваіх уласцівасцях не адрозніваецца ад іншых разнавіднасцяў «дэльты».

«Відаць, справа ў эфекце заснавальніка», — сказаў Базыкін. Ён адзначыў, што і да і пасля завозу AY.122 у Расіі выяўлялі іншыя завезеныя ў краіну варыянты дэльты, але яны «не мелі канкурэнтнай перавагі» ў параўнанні з гэтым варыянтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930