Знайсці
06.12.2021 / 18:30РусŁacБел

«Вясна» асудзіла атаку на сваіх валанцёраў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджае атаку на сваіх валанцёраў і мае намер працягваць дзейнасць, гаворыцца ў заяве арганізацыі.

«Мы заяўляем рашучы пратэст у сувязі з чарговым этапам ціску на арганізацыю і яе валанцёраў, асуджаем парушэнне правоў чалавека і свабод у якасці інструментаў ціску на праваабаронцаў і валанцёраў, а наогул — на ўсе сегменты грамадзянскай супольнасці, і пацвярджаем сваю гатоўнасць працягваць мірную легітымную дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека», — паведамляе «Вясна».

Пачынаючы з 1 снежня, у Беларусі распачалася «адвольная атака» на праваабаронцаў і валанцёраў «Вясны», заяўляе арганізацыя. У больш як 20 валанцёраў і валанцёрак былі праведзеныя вобшукі, пасля якіх адбыліся затрыманні і допыты. Самі валанцёры далі падпіску аб неразгалошванні даных.

Як адзначае «Вясна», раней валанцёры таксама зазнавалі пераслед за сваю дзейнасць па назіранні за выкананнем права на справядлівы суд. Акрамя таго, адна з валанцёрак пацярпела ад адвольнага затрымання, адміністрацыйнага арышту і жорсткага, нячалавечага абыходжання, у сувязі з чым арганізацыя накіравала паведамленне ў ААН. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера