Знайсці
06.12.2021 / 20:32РусŁacБел

Актывістку «Звяна» Юлію Сяменчанка арыштавалі на 14 сутак

Дырэктарка грамадскага аб'яднання «Звяно» Таццяна Гацура-Яворская ў фэйсбуку піша, што 3 снежня затрымалі Юлію Сяменчанка — адна з фігурантак крымінальнай справы супраць «Звяна».

Каля 7:30 у пятніцу да дзяўчыны прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, правялі ператрус і павезлі на допыт. Юля адмовілася даваць паказанні без адваката. Потым яе перавезлі ў Ленінскае РУУС, дзе на яе склалі пратакол паводле артыкула 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства). Гацура-Яворская адзначае, што згодна з паказаннямі сведкамі і пратаколам, Юлія нібыта сама прыйшла ў РУУС, дзе пачала «паводзіць сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычаць, нецэнзурна лаяцца».

Акрамя гэтага, рапарт быў датаваны 13 снежня, таму суд зрабіў перапынак, каб выправілі памылкі. Сёння над Сяменчанка ў судзе Ленінскага раёна адбыўся суд. Вынік — 14 сутак арышту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера