Знайсці
07.12.2021 / 08:26РусŁacБел

Дызайн еўра зменіцца

Еўрапейскі цэнтрабанк зменіць дызайн банкнот еўра ўпершыню за 20 гадоў Гэта плануецца зрабіць да 2024 года.

Каб вырашыць, што будзе выяўленае на новых банкнотах, ЕЦБ створыць фокус-групы, у якія ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх краін еўразоны.

Яны дапамогуць скласці спіс тэм для новага дызайну, з якіх потым абяруць найлепшую. Канчатковае рашэнне будзе прымаць кіраўніцтва цэнтрабанка пасля грамадскіх кансультацый.

Гэта першы поўны рэдызайн банкнот еўра за два дзесяцігоддзі. Да гэтага банк толькі абнаўляў іх знешні выгляд, каб дадаць новыя сродкі абароны ад падробак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930