Знайсці
07.12.2021 / 09:02РусŁacБел

У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы

Шведскі пасёлак Наймака ў панядзелак, 6 снежня, упершыню за 30 гадоў устанавіў тэмпературны рэкорд, слупкі тэрмометраў паказалі там мінус 43,8 градуса, піша The Local Sweden.

Як удакладніла сіноптык Шведскага інстытута гідралогіі і метэаралогіі (SMHI) Эма Хэрэнстам, апоўдні зафіксавалі значэнне на ўзроўні мінус 42,7 градуса. У другой палове дня тэмпература апусцілася амаль да 44 градусаў марозу. Сіноптыкі не выключаюць, што ў аўторак, 7 снежня, яна працягне падзенне і паб'е новыя рэкорды. У сераду ў Наймаку, як і ў астатнюю частку Швецыі, прыйдзе пацяпленне.

Наймака — у зімовы час адно з самых халодных месцаў у Швецыі. Пасёлак знаходзіцца прама на мяжы, на поўначы краіны, дабрацца да яго можна толькі праз Фінляндыю. У населеным пункце пражываюць ўсяго два чалавекі. На поўначы Швецыі ў мэтах бяспекі прыпынілі рух цягнікоў.

На поўначы Фінляндыі таксама халодна, там да мінус 30. Халадае і ў Беларусі. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння вечарам у Мінску слупок тэрмометра апусціцца да мінус 10, а ўначы будзе яшчэ халадней.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930