Знайсці
08.12.2021 / 19:56РусŁacБел

Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто

ДТЗ здарылася летась каля аграгарадка Іванаўск у Чашніцкім раёне. Кіроўца «Рэно» позна вечарам ехаў з хуткасцю 90-95 км/г з уключаным святлом фар. Нечакана на дарогу выбег статак кароваў, мужчына пачаў тармазіць, але ўсё ж адбылося сутыкненне. ДАІ прыйшла да высновы, што кіроўца дзейнічаў правільна і нічога не парушыў. Тады яго жонка, ўладальніца аўто, звярнулася ў суд — патрабуе, каб гаспадарка, якой належаць каровы, заплаціла за пашкоджанне аўтамабіля. 

У судзе сталі вядомыя абставіны здарэння. Аказалася, што ў той дзень 178 кароваў «Іванаўскі-Агра» пасвілі каля дарогі. Пры тым пас толькі адзін пастух. Хоць па нарматывах на сто галоў павінен быць не толькі пастух, але і жывёлавод. Таго на полі не было, бо ў калгасе дэфіцыт кадраў.

Паводле ацэнкі, матэрыяльныя страты ад здарэння склалі амаль 6 тысяч рублёў. Яшчэ 1300 рублёў рублёў жанчына патраціла на зварот да спецыялістаў і ў суд. Прадпрыемства «Іванаўскі-Агра» патрабаванні заяўніцы не падтрымала.

Суд пастанавіў, што супрацоўнікі гаспадаркі павінны былі кантраляваць статак бліз дарогі, таму задаволіў патрабаванні заяўніцы. Такім чынам, калгас вінен каля 7300 рублёў, прадстаўнікі гаспадаркі не абскарджвалі рашэнне суда. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930