Знайсці
10.12.2021 / 09:57РусŁacБел

Журналіст Андрэй Аляксандраў узнагароджаны літоўскай «Надзеяй свабоды» 

Статуэтка будзе ўручаная калегам зняволенага журналіста 10 снежня падчас літоўска-беларускага форуму.

«Супольнасць журналістаў Літвы з непакоем сочыць за тым, як з дапамогай рэпрэсій спрабуюць патапіць свабодныя СМІ ў Беларусі. Журналістаў закрываюць у турмах, і літоўскія журналісты адчуваюць боль. Таму ў знак салідарнасці з закрытымі ў турмах беларускімі журналістамі літоўская супольнасць журналістаў вырашыла заснаваць для іх прэмію «Надзея свабоды»», — сказаў кіраўнік Літоўскага саюза журналістаў Дайнюс Радзявічус.

Прэмія ўручаецца з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека (памер 1000 еўра). Гэтая прэмія была заснаваная ў мінулым годзе. Яе ініцыятары і мецэнаты — дэпутат Казіс Старкявічус, яго сям'я і дзве арганізацыі літоўскіх журналістаў.

Андрэй Аляксандраў — журналіст і медыяменеджар, экс-намеснік генеральнага дырэктара БелаПАН. Арыштаваны 12 студзеня 2021 года разам з Ірынай Злобінай; у чэрвені Аляксандраву выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса («Здрада дзяржаве»). Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Журналіст Андрэй Аляксандраў з СІЗА: Я не расчараваўся ў ніводным чалавеку

Андрэй Аляксандраў даслаў з турмы моцны верш пад назвай «#»

Палітзняволеныя Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна збіраюцца ажаніцца ў СІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера