Знайсці
23.12.2021 / 13:57РусŁacБел

«Меншай пакутай адбыць прыдуманы тэрмін, чым развітацца з радзімай». Апублікаваны ліст Андрэя Кузнечыка на выпадак затрымання

На журналіста Андрэя Кузнечыка завялі крымінальную справу. Яго не выпусцілі з-пад варты амаль праз месяц арышту на Акрэсціна. Сёння апублікаваны ліст журналіста «Свабоды», які ён перадаў сябру на выпадак затрымання. 

Сваякам Андрэя Кузнечыка паведамілі, што на яго на завялі крымінальную справу. Артыкул ім не паведамляюць. Але яны ведаюць, што чакаецца перавод Андрэя Кузнечыка ў мінскае СІЗА на вуліцы Валадарскага.

Андрэй Кузнечык перад сваім затрыманнем перадаў журналісту Арамаісу Міракяну тэкст, чаму ня хоча зьяджаць зь Беларусі. Сёння тэкст апублікавалі: 

«Я з 13 гадоў жыву беларушчынай, паступіў на філфак дзеля яе, жыў і працаваў з арыентацыяй на яе, цяпер мне за 40, але справа не ў тым, што позна пачынаць з нуля, справа ў тым, што я не хачу збочваць са сцежкі працы на карысьць беларушчыны.

У цяперашніх умовах мне здаецца меншай пакутай адбыць у вязніцы прыдуманы тэрмін, чым развітацца з радзімай на няпэўны (аж да скону) час (хоць тут я магу фатальна памыляцца ў тым, наколькі далёка могуць зайсці рэпрэсіі).

Я лічу, што дзеці, узгадаваўшыся ў небеларускім асяроддзі, стануць носьбітамі каштоўнасцяў гэтага асяроддзя, а Беларусь — адзінае месца на Зямлі, дзе гэтае асяроддзе мы маем, можам ствараць і разлічваць на яго.

Я бачу, што перад суседнімі з Беларуссю краінамі стаяць выклікі, якія могуць запатрабаваць не меншай ахвярнасці, чым цяперашняя сітуацыя патрабуе ад беларусаў сёння».

***

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, потым яшчэ два разы яму давалі па 10 сутак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930