Знайсці
24.12.2021 / 08:06РусŁacБел

Журналіста Алега Груздзіловіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Пра гэта паведаміў жонцы следчы. Журналіст праходзіць па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў, і мера стрымання яму змененая на арышт. 

Па гэтым артыкуле прадугледжана пакаранне да чатырох гадоў калоніі.

За час пасля папярэдняга арышту ў ліпені 2021 года ніводнага допыту Алега Груздзіловіча не было.

Журналіста затрымалі ў чацвер людзі ў масках.

Сёлета ў першы раз Груздзіловіча разам з Інэсай Студзінскай і Алесем Дашчынскім затрымалі 16 ліпеня. У рэдакцыі Свабоды правялі вобшук, офіс быў узламаны. Цягам дзесяці дзён іх усіх адпусцілі, нагадвае БАЖ.

Груздзіловіч тады адмовіўся даваць паказанні. Пры вызваленні ён даў падпіску аб яўцы. Тры дні мужчына галадаў за кратамі на знак пратэсту супраць затрымання і салідарнасці з Інэсай Студзінскай, якая галадала 9 дзён, з патрабаваннем дапусціць да яе адваката.

23 снежня сілавікі прызналі Радыё Свабода экстрэмісцкім фарміраваннем, а таксама стала вядома пра тое, што на Андрэя Кузнечыка заведзена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930