Знайсці
29.12.2021 / 21:56

Названы топ-8 трэшу ў адзенні 2021 года

Джэйкаб Галахер, аглядальнік мужчынскае моды The Wall Street Journal, напрыканцы года традыцыйна робіць падборку найбольш фрыкаватых рэчаў прэт-а-партэ года: абутак з пальцамі, гарнітуры з кроп-топам, ну і паміж імі ўсякія штукі.

За апошняе дзесяцігоддзе брэнды адзення і абутку засвоілі, што для хайпу (асабліва ў Інтэрнэце) ты павінен ствараць шакуючае, а не прыгожае. Як нядаўна сказаў крэатыўны дырэктар Gucci Алесандра Мікеле: «А мне падабаецца абы-што».

Як гэта працуе? Абы-што прадаецца — калі яно на слыху. На сайце Gucci світшот за 1250 даляраў з надрукаванай на ім фрыкавасценькай істотай з ікламі амаль раскуплены.

Як і сумнеўнага густу эспадрыльі на абцасе за 620 даляраў, заштампаваныя G G G G G G — прынтамі Gucci.

Іншыя брэнды ствараюць рэчы недзе ў прамежку між гуллівай фігнёй і рэальным выродствам. Красоўкі Yeezy Foam RNNR ад Adidas выглядаюць, нібы ўзялі панцыр ад чарапахі, які прапусцілі праз Smush, пракалупалі, прадзіравалі, і цяпер уцюхваюць па цане, утрая даражэйшыя за пачатковыя 80 даляраў.

На верхнім канцы лінейкі буцік-брэнд ERL распрадае свае пухавікі  ў гаме а-ля Пэтэр Макс за нейкіх усяго толькі 865 даляраў.

Сёлета анлайн-уплыў стаў яшчэ важнейшы. Кавід не сціхае, таму людзі менш закупляліся ў крамах, а модныя брэнды адмянялі подыумныя паказы, а замест іх праводзілі відэапрэзентацыі. І большасць модных крытыкаў у гэтым годзе разглядалі апранахі пераважна на экране камп'ютара — у тым ліку і фрыкаватыя штукі, ад якіх хочацца скрывіцца ці паржаць.

У модзе былі прыгожыя аб’ёмныя цёмна-сінія швэдры і люмінесцэнтныя белыя красоўкі — такога дабра было мора (а, можа, і акіян), але стварыць нешта геніяльнае, незабыўнае, выгадна непрыгожае? Гэта патрабуе майстэрства. Вось вам восем шэдэўраў трэшу. І да сустрэчы ў наступным годзе…

1. Абутак ад Avavav «Very Slimy Feet» (Вельмі слізкія ногі).

Гэтыя ўнісекс боты-бегемоты колеру водарасцяў і з пальцамі-перапонкамі ад італьянскага лэйбла Avavav, які цяпер на ўздыме, выглядаюць так, нібы яны ўцяклі са здымачнай пляцоўкі «Балотнай істоты» («Swamp Thing»).

2. Неабдымны ружовы швэдар ад Рафа Сіманса (Raf Simons)

У сакавіку бельгійскі дызайнер Раф Сіманс адправіў на подыумную дарожку ярка-ружовы швэдар са слановымі рукавамі, але людзі рэальна заўважылі мегатрыкатажыну, толькі калі гулец баскетбольнае каманды Washington Wizards Кайл Кузьма апрануў яго перад лістападаўскай гульнёй. Гуру ў твітары параўноўвалі швэдар з надзіманай гумовай фігурай, Ружовай Пантэраю і героямі малюнкаў Доктара Сьюза. Толькі фанаты памятаюць, ці перамаглі Wizards у той вечар… але швэдар то памятаюць многія. Такое як адзін раз пабачыш, ужо ніколі не забудзеш.

3. Гадзіннік міньёнаў ад Канстанціна Чайкіна

Праз гадоў дзесяць пасля прэм’еры фільма «Гадкі я» расійскі майстар гадзіннікаў Канстанцін Чайкін скляпаў няясны гадзіннік з крутлявымі вачыма па тэме трындзючых, як украінцы іх называюць, посіпак. Гадзіннікі — у колькасці ўсяго 38 штук — прадаваліся па цане каля 15 000 даляраў. Усе прадаліся. «Гадкае», відаць, у вачах гледача.

4. Чаравікі з маляванымі пальцамі Suicoke і Midorikawa

Пасля таго як Balenciaga упершыню вывеў на подыум абутак-з-пальцамі, гэта стала дзікім трэндам. Як зрабіць распальцоўку больш уродскай? Расфарбоўваем пазногці. Гэтыя калабаратыўныя вычварэнні з вішнёвым «педыкюрам» каштуюць 268 даляраў. Затое за манікюрны салон плаціць не трэба… Ці не так?

5. Кароткія гарнітуры з урэзаным топам Fendi

Я не супраць, хай мужчына агаляе цела. Трохі. Але гарнітур Fendi з аголеным пупком — гэта калі вы настолькі засяроджваецеся на дэманстрацыі свайго магутнага прэса, што губляеце ўсялякія рамкі. Для пляжнага гэты касцюм занадта строгі, для С-люкса —занадта дзёрзкі. Гэтае паскудства выглядае так, нібы швейная машынка зажавала другую палову.

6. Пякельныя чаравікі ад Mschf

Гэтыя кросы, падэшву якіх вырабляюць (ну нібыта) з выкарыстаннем чалавечай крыві і якія піярыў Lil Nas X (цана, на секундачку, 1018 баксаў), судовы пазоў (пазней адкліканы) і распаліў пякельны срач анлайн.

7. Пакет кансолі Microsoft XBox x Gucci Series X Special Edition

XBox Series X прадаецца за 500 даляраў. Мега-мега-элітная Gucci-версія кансолі з манаграмамі на кантролерах і скураным футаралам прадавалі за 10 000 даляраў. I'm sorry, гэта не зробіць вас лепшым у «Call of Duty».

8. Звышдаўгія Adidas Superstars ад эстонскага рэпера Томі Кэша (Tommy Cash) 

Толькі калі вам моцна трэба, каб нехта ў другім канцы калідора спатыкнуўся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28