Знайсці
30.12.2021 / 15:27РусŁacБел

У чым сустракаць Новы год? 9 варыянтаў ад беларускіх дызайнераў

Склалі падборку беларускіх сукенак (і аднаго гарнітура) для святочнага вечара. Ад вытанчанага мінімалізму да галівудскай раскошы.

10motifs

Сукенка-камбінацыя стала амаль вячэрняй класікай. Гэты брэнд прапануе мадэль са штучнага шоўку і са здымнымі шлейкамі з жэмчугу. Раім прыгледзецца да смарагдавага адцення: зялёны — адзін з самых модных колераў цяперашняга сезона восень-зіма.

427 рублёў

The Young Clothes

Яшчэ адзін варыянт сукенкі-камбінацыі. Даўжыня максі і гарэзлівы разрэз ідэальныя для святочнага вечара пад шампанскае. Калі хочацца стварыць больш стрыманы вобраз, можна дапоўніць сукенку ўкарочаным жакетам.

175 рублёў

Moshé 

Ультра-міні вяртаецца ў моду. Знайшлі адзін з варыянтаў гэтага трэнду на вечар — сукенка з экашоўку. «Правакацыя і жаноцкасць», — так прэзентуюць яе дызайнеры.

160 рублёў 

Алёна Гарэцкая

Варыянт для тых, хто збіраецца на галівудскі прыём. Або проста хоча выглядаць па-галівудску. Срэбраны кроп-топ, акуратныя махры і штаны-палаца — сапраўднае комба апошніх трэндаў.

590 рублёў

Kardash

Надакучылі сукенкі? Прымерце кімано! Чорнае шаўковае глядзіцца раскошна. Прынт з бусламі — фішка дызайнеркі Вольгі Кардаш. Дзякуючы ёй, выява гэтай птушкі на адзенні стала амаль настолькі ж папулярнай, як арнамент.

513 рублёў

Krasa

Маленькая чорная сукенка не абавязкова мусіць быць сумнай. Для вячэрняга дрэс-коду можна абраць мадэль з дэкальтэ і аб’ёмнымі рукавамі. Выйгрышна глядзіцца з чорнымі батфортамі.

164 рублі

Balunova

Цікавая сукенка-канструктар, элементы якой можна насіць як разам, так і паасобку. Ніжні слой — «бадзікон» (ангельскае bodycon, мадэль, якая шчыльна аблягае цела) на шлейках, яркая фуксія. Верхні — чорная бязважкая сукенка з арганзы.

304 рублі

Saba clothes

Калі збіраецеся сустракаць свята дома або ў шпацырах па горадзе, прыгледзьцеся да цёплых утульных сукенак. У гэтага брэнда ёсць цікавы варыянт з капюшонам і бусламі.

250 рублёў

Burvin

Жоўты быў галоўным колерам 2021 года па версіі Інстытута колеру Pantone. Калі не паспелі яго прымерыць, самы час паспрабаваць. Напрыклад, у выглядзе сукенкі лаканічнага крою з поясам — просты сілуэт ураўнаважвае яркасць.

Цана па запыце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера