Знайсці
02.01.2022 / 12:33РусŁacБел

За абразу Ярмошынай далі два гады сябру яе сына, з якім яны разам працавалі ў пракуратуры 

Два дні таму да двух год калоніі прысудзілі былога работніка Генеральнай пракуратуры Аляксандра Мікалаева. Яго судзілі па некалькі артыкулах Крымінальнага Кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза прэзідэнта (арт. 368), абраза суддзі (арт. 391). 

Мікалаева судзілі ў тым ліку за абразы Ярмошынай, а ў рапарце сілавікоў скрыншоты са старонкі ў Фэйсбуку, па вялікім рахунку, прысвячаліся ёй. 

Мікалаеў даваў вострыя характарыстыкі асобе Ярмошынай і вінаваціў яе ў тым, што яна забараняла сыну «жыць мужчынам» і прыводзіць у дом дзяўчат.

Скрыншот з міліцэйскага відэа

Але ў гэтай гісторыі ёсць займальная дэталь: Аляксандр Мікалаеў быў у цесным сяброўстве з сынам Ярмошынай, адвакатам Аляксеем Ярмошыным, які памёр пры невядомых абставінах у 2017-м, у 40 год.

Яны разам уздымаліся па кар'ернай лесвіцы, і ў пракуратуры Цэнтральнага раёна працавалі ў адным кабінеце. 

Такім чынам, за абразу Ярмошынай судзілі сябра яе пакойнага сына. 

Чытайце таксама: Павел Вінаградаў напісаў тэкст на выпадак свайго затрымання, дзе распавёў, чым дапамагчы яму і сям'і

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера