Знайсці
01.01.2022 / 11:48РусŁacБел

У Японіі назвалі тэрміны з'яўлення вакцыны з пажыццёвай абаронай ад кавіду

Прышчэпку ўжо праверылі на мышах, імунітэт у іх трымаецца як мінімум 20 месяцаў. У выпадку паспяховых клінічных выпрабаванняў вакцыну могуць вывесці на рынак у 2024 годзе.

Японскія навукоўцы працуюць над стварэннем вакцыны ад каранавіруса, якая давала б людзям пажыццёвы імунітэт ад COVID-19, фармацэўтычная кампанія Nobelpharma мае намер правесці яе клінічныя выпрабаванні ў 2023 годзе. Пра гэта паведаміў выданню Japan Times спецыяліст Такійскага інстытута медыцынскіх даследаванняў Мітыноры Кахара.

Сённяшнія вакцыны даюць часовы імунітэт ад каранавіруса, для падтрымання якога неабходная рэвакцынацыя.

Пасля пачатку пандэміі вясной 2020 года група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Кахары стала вывучаць магчымасць выкарыстання распрацаванай у 1796 годзе вакцыны ад воспы для стварэння прышчэпкі ад COVID-19. Навукоўцы выбралі гэты ўзор з-за таго, што ў яго аснове ляжыць бяспечны для чалавека вірус каровінай воспы, прышчэпка даказала эфектыўнасць і з'яўляецца аднакампанентнай. Даследчыкі пачалі працаваць над стварэннем рэкамбінантнага віруса вакцыны са спайкавым бялком віруса SARS-CoV-2, які выклікае COVID-19, у красавіку 2020 года.

«Эксперыменты на заражаных птушыным грыпам мышах <…> прадэманстравалі высокі ўзровень антыцелаў, які падтрымліваўся больш за 20 месяцаў або на працягу практычна ўсяго жыцця мышэй. Усе заражаныя і вакцынаваныя мышы выжылі, невакцынаваныя памерлі», — распавёў выданню вучоны.

Доследы на макаках пацвердзілі здольнасць вакцыны фармаваць абарону ад пнеўманіі. Таксама даследнікі выявілі, што колькасць віруса ў лёгкіх прышчэпленых жывёл зніжалася да адзнакі ніжэй за вызначаны ўзровень пасля сямі дзён з моманту заражэння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера