Знайсці
01.01.2022 / 15:00РусŁacБел

ЕСПЧ забараніў Расіі выдаваць Беларусі Дзмітрыя Падлобнікава

Еўрапейскі суд па правах чалавека да 31 студзеня забараніў Расіі выдаваць на радзіму беларуса Дзмітрыя Падлобнікава, які падазраецца ў Беларусі ў грубым парушэнні парадку (ч.1 арт. 342 КК) і гвалце альбо пагрозе гвалтам у дачыненні да міліцыянера (артыкул 364 КК).

Дзмітрый Падлобнікаў

Пра гэта паведаміў кіраўнік прававых праграм Маскоўскай Хельсінкскай групы Раман Кісялёў у сваім тэлеграм-канале.

Сам Падлобнікаў, паводле Кісялёва, па-ранейшаму знаходзіцца ў Расіі.

«Па-першае, мы знайшлі Дзіму Падлобнікава, ён усё яшчэ ў Расіі, у СІЗА-4. А па-другое, мы атрымалі 39 правіла Еўрапейскага суда аб часовых мерах — суд забараніў выдачу да 31 студзеня!. Спрабуем да ўсіх дагрукацца, каб улады былі ў курсе, і яго не вывезлі да гэтай даты» — - напісаў праваабаронца.

У жніўні 2020 года Падлобнікаў выходзіў на акцыі пратэсту ў Жлобіне. 9 жніўня яго затрымалі і адпусцілі праз 3 дні. Пазней ён з'ехаў на заробкі ў Расію. У ліпені Падлобнікава затрымалі ў Расіі.

28 снежня адвакат Марыя Красава распавяла, што Падлобнікава вывезлі з Каломенскага СІЗА №6 і выказала здагадку, што яго могуць экстрадаваць у Беларусь.

Расія экстрадзіруе яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў у Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера