Знайсці
01.01.2022 / 15:57РусŁacБел

Базавая велічыня вырасла да 32 рублёў, хоць чакаўся рост да 31

Базавая велічыня вырасла з 1 студзеня на тры рублі: з 29 да 32 рублёў.

Такая пастанова ўрада, апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым партале.

Разам з базавай вырастуць таксама некаторыя выплаты і штрафы: напрыклад, штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце вырасце да 16—32 рублёў, новы памер збору за рэгістрацыі ІП складзе 16 рублёў, пошліна за выдачу новага пашпарта зараз складае 32 рублі, за паскораную выдачу — яшчэ 32 рублі ды інш.

Цікава, што раней абвяшчалася, што базавая вырасце толькі да 31 рубля, пра гэта паведамлялі і дзяржаўныя СМІ.

Павялічацца камуналка і падаткі, запрацуюць антызаходнія санкцыі. Што зменіцца з 1 студзеня?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера