Знайсці
01.01.2022 / 18:50РусŁacБел

Схапілі чатырох жыхароў «Каскада»

28 снежня чаты жыхароў «Каскада» і іх старонкі ў сацыяльных сетках былі прызнаныя «экстрэмісцкім фарміраваннем».

На фота: жыхары «Каскада» вывешваюць гіганцкі беларускі сцяг, 2020 год.

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне 30 снежня чатырох жыхароў мінскага мікрараёна «Каскад».

У Фрунзенскім РУУС сталіцы на іх склалі пратаколы па 24.23 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах).

Затрымлівалі іх на працоўных месцах нібыта за тое, што яны ноччу запускалі салюты і выкрыквалі лозунгі.

«Наша Ніва» пагаварыла з жыхарамі «Каскада», яны не прыпамінаюць ніякіх салютаў. Справа відавочна мае палітычны падтэкст.

28 снежня чаты жыхароў «Каскада» і іх старонкі ў сацыяльных сетках былі прызнаныя «экстрэмісцкім фарміраваннем». Рашэнне пра гэта прыняло Міністэрства ўнутраных спраў, а першым паведаміў пра яго тэлеграм-канал ГУБАЗіКа — упраўлення, якое з 2020 года ператварылася ў палітычную паліцыю.

У 2020-м «Каскад» быў адным з апірышчаў пратэставага руху. З ім звязаныя некалькі запамінальных момантаў.

Чытайце таксама: Іншы Мінск. Экскурсія па горадзе, які набыў новыя сэнсы

«Каскад» фарміраваў вялікія калоны дэманстрантаў падчас маршаў за свабодныя выбары.

У апублікаваных у інтэрнэце запісах палітычных даносаў у міліцыю фігуруе і жыхарка мікрараёна, заслужаная артыстка Беларусі Алена Ланская. Яна даносіла на сваіх суседзяў. Раней яна была вядомая тым, што на яе карысць сфальсіфікавалі адбор на «Еўрабачанне», але пасля пратэстаў яе канкурэнтаў тыя вынікі адмянілі.

А з пажарнай часткі № 2 Фрунзенскага раёна Мінска звольнілі Максіма Сташулёнка, які папярэдзіў жыхароў кварталу «Каскад», што ратавальнікам загадалі зняць вывешаны паміж дамамі «Каскада» вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930