Знайсці
01.01.2022 / 20:29РусŁacБел

Фінляндыя асудзіла патрабаванне Расіі забараніць далейшае пашырэнне НАТА

Фінляндыя не член НАТА і заўсёды трымалася вельмі стрыманай лініі ў адносінах з Расіі.

Патрабаванні Расіі да НАТА і ЗША па бяспецы несумяшчальныя са складзеным за апошнія дзесяцігоддзі парадкам забеспячэння еўрапейскай бяспекі, лічыць прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ. Паводле яго слоў, прынцып поўнай роўнасці дзяржаў павінен выконвацца ўсімі.

Патрабаванне Расіі аб гарантыях бяспекі з боку ЗША і НАТА турбуе Еўропу, пра гэта заявіў Нііністэ ў навагоднім звароце да жыхароў краіны.

Раней у снежні, Расія запатрабавала ад ЗША і НАТА даць пісьмовыя і юрыдычна замацаваныя гарантыі аб непашырэнні Паўночнаатлантычнага альянса на усход і неразмяшчэнні узбраенняў каля расейскіх межаў. У адваротным выпадку Масква пагражае пачаць прэвентыўныя дзеянні ва Украіне, якая стала свайго роду закладніцай процістаяння Расіі і Захаду.

Фінляндыя не член НАТА і заўсёды трымалася вельмі стрыманай лініі ў адносінах з Расіі. Такая заява фінскага прэзідэнта супадае з агульнай пазіцыяй НАТА, якая выключае наданне права вета трэцім краінам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930