Знайсці
03.01.2022 / 16:23РусŁacБел

Сур'ёзная аварыя на трасе Орша-Віцебск: «Рэно» ўрэзалася ў экскурсійны аўтобус. Вадзіцель загінуў на месцы, 41 человек пацярпелі

ДТЗ адбылося 3 студзеня. 31-гадовы кіроўца «Рэно» загінуў на месцы. Аўтобус пры сутыкненні перакуліўся, але пасажыры ацалелі, паведамляе МУС.

Кіроўца «Рэно» пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з экскурсійным аўтобусам. Пасажыры і кіроўца аўтобуса шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых чацвёра дзяцей. У аўтобусе знаходзіліся 42 чалавекі, сярод якіх 40 грамадзян Расіі, якія прыехалі на экскурсію. Медыкі аказваюць ім дапамогу на месцы.

Распачатая крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Паводле інфармацыі Мінздароўя, у ДТЗ пацярпеў 41 пасажыр аўтобуса (усе грамадзяне Расіі), шэсць з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера