Знайсці
03.01.2022 / 21:12РусŁacБел

Памёр другі брат Багданаў — французскі шоўмен і герой мемаў з-за пластычных аперацый

Тэлявядучы Ігар Багданаў памёр ва ўзросце 72 год. Тыдзень таму, 28 снежня, памёр яго брат Рыгор. Яны праславіліся незвычайнай знешнасцю, якая стала вынікам шматлікіх пластычных аперацый.

15 снежня яны абодва былі шпіталізаваны з каранавірусам.

Багданавы нарадзіліся ў Францыі ў сям’і рускага мастака. Яны вялі навукова-папулярныя перадачы на тэлебачанні, а таксама публікавалі артыкулы і кнігі па філасофіі і навуковай фантастыцы.

Некалькі гадоў таму сталі папулярныя мемы з удзелам Багданавых. Адзін з іх — дзе мужчына раздае загады па тэлефоне: то абваліць курс рубля, то пачаць пандэмію.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930