Знайсці
04.01.2022 / 09:13РусŁacБел

У Францыі знайшлі новы варыянт каранавіруса

Раней невядомы варыянт SARS-CoV-2 выявілі ў вандроўніка, які вярнуўся з Камеруна ў Францыю. Вывучэнне знаходзіцца на пачатковым этапе, піша DW.

Фота Depositphotos.com

Як паведамляецца, вандроўнік паспеў заразіць як мінімум 12 чалавек на поўдні Францыі. Тэсты паказалі ў заражаных «атыповую камбінацыю мутацый».

Новы варыянт атрымаў часовае абазначэнне B.1.640.2, яго адкрыццё прыпісваецца навукоўцам Міжземнаморскага інстытута інфекцыйных захворванняў у Марсэлі. У папярэднім даследаванні, якое яшчэ павінна прайсці экспертную ацэнку, гаворыцца, што ў новым варыянце выяўлена 46 мутацый.

Не выключана, што гэты варыянт можа быць больш заразны за папярэднія. Пакуль пра яго вядома мала, вывучэнне знаходзіцца на пачатковым этапе.

На гэты момант дамінуючым варыянтам кавіду на тэрыторыі Францыі з'яўляецца «амікрон», на яго долю прыпадае больш за 60% выпадкаў заражэння. З пачатку пандэміі ў краіне больш за 10 мільёнаў чалавек заразіліся каранавірусам.

Ад 3 студзеня ў Францыі набыло моц новае правіла, якое прадпісвае нашэнне масак дзецям ва ўзросце з шасці гадоў. Раней насіць маскі ў грамадскіх месцах трэба было толькі пачынаючы з 11 гадоў. Акрамя таго, у буйных гарадах, як Парыж і Ліён, зноў трэба будзе знаходзіцца ў масцы на вуліцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера