Знайсці
04.01.2022 / 10:39РусŁacБел

Стала вядома, дзе і калі адбудзецца развітанне з Адамам Мальдзісам

Развітанне з Адамам Мальдзісам пройдзе ў сераду, 5 студзеня, у Чырвоным касцёле ў Мінску. Адпяванне пачнецца ў 11 гадзін.

Адам Мальдзіс. Фота з архіва «Рэгіянальнай газеты», rh.by

Адам Мальдзіс — патрыярх беларускай гуманітарыстыкі. Ëн быў выдатным знаўцам літаратуры ХІХ стагоддзя і жывым мостам між Беларуссю і беларусазнаўцамі ўсяго свету.

Мальдзіс быў блізкім сябрам Уладзіміра Караткевіча і пакінуў пра яго цёплыя ўспаміны. Кніга «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990) зусім не састарэла.

Іншы яго інтэлектуальны бестсэлер — «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: нарысы быту і звычаяў».

Мальдзіс нарадзіўся на Астравеччыне і ўсім сэрцам любіў гэты край. 

Нашаніўцы памятаюць, як ужо 84-гадовым ён прыйшоў у рэдакцыю, каб асабіста прынесці ліст пратэсту супраць зразання дубоў у Астраўцы.

Адам Мальдзіс: «Я адмоўлюся ад звання ганаровага грамадзяніна Астраўца, калі дубы зрэжуць!»

Жонка спадара Мальдзіса і ягоны сын Алег памерлі раней за яго.

Беларускую справу бацькі працягвае яго сын Яраслаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930