Знайсці
04.01.2022 / 16:00РусŁacБел

Вядучы бізнэс-аналітык EPAM не выйшаў пасля сутак. Яго вінавацяць у беспарадках

Супрацоўнік EPAM Дзяніс Насура не выйшаў на волю пасля адміністрацыйнага арышту. На яго заведзеная крымінальная справа, паведамляе dev.by.

Дзяніс Насура

Пра гэта dev.by стала вядома ад знаёмых Дзяніса. Пасля затрымання 9 снежня яго асудзілі на 13 дзён паводле арт 19.11 ч.2 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Бізнэс-аналітык адбыў іх у ЦІП на Акрэсціна.

Але пасля 13 сутак Насуру затрымалі яшчэ на 10 сутак па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства.

Перад самым Новым годам Дзянісу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), мера ўтрымання — арышт на два месяцы.

З 31 снежня ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарцы.

Неўзабаве пасля затрымання Дзяніса Насуры ў праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа, у якім айцішнік распавядае, што ў жніўні 2020 года браў удзел у пратэстах і быў падпісаны на тэлеграм-каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

У Дзяніса Насуры чацвёра дзяцей, з іх трое — непаўналетнія.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930