Знайсці
05.01.2022 / 13:20

У Казахстане пратэстоўцы захопліваюць зброю і вайсковую тэхніку

Сітуацыя ў Казахстане на гэты момант: сілавікі пакуль не ўжывалі агнястрэльнай зброі, праціўнікі ўлады захопліваюць вайсковую тэхніку на вуліцах.

Цэнтрам пратэстаў стаў самы вялікі горад краіны — Алматы.

Сёння зранку некалькі тысяч дэманстрантаў сабралася на цэнтральнай плошчыі, па дарозе захопліваючы тэхніку сілавікоў і аўтаматы.

Яны штурмавалі будынак акімата — абласной адміністрацыі. У ім узнік пажар. Пасля жорсткіх сутычак і перастрэлак сілавікі пакінулі акімат і плошчу перад ім.

Штурм акімата адбыўся і ў 4-м па памеры горадзе краіны — Актабе.

А ў Жанаазене, калысцы гэтага паўстання, народ упарта стаіць на плошчы. Менавіта расстрэл рабочых Жанаазена ў 2011 годзе ляжыць чорнай плямай на Назарбаеве.

Праціўнікі ўлады пакуль завалодалі невялікай колькасцю зброі. Далейшы ход падзей будзе залежаць ад таго, ці змогуць яны захапіць будынкі, дзе ёсць вялікія запасы зброі: УУС, будынак дзяржбяспекі і вайсковыя часткі.

На відэа з чата Алматы: сілавікі бягуць і аддаюць шчыты праціўнікам улады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31