Знайсці
05.01.2022 / 15:37

У касцёле святых Сымона і Алены развіталіся з Адамам Мальдзісам

Імша прайшла ў Чырвоным касцёле ў Мінску. Яе праводзіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Мальдзіса пахавалі на могілках вёскі Задворнікі Астравецкага раёна.

Адам Мальдзіс — патрыярх беларускай гуманітарыстыкі. Ëн быў выдатным знаўцам літаратуры ХІХ стагоддзя і жывым мостам між Беларуссю і беларусазнаўцамі ўсяго свету.

Мальдзіс быў блізкім сябрам Уладзіміра Караткевіча і пакінуў пра яго цёплыя ўспаміны. Кніга «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990) зусім не састарэла.

Іншы яго інтэлектуальны бестсэлер — «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: нарысы быту і звычаяў».

Мальдзіс нарадзіўся на Астравеччыне і ўсім сэрцам любіў гэты край. 

Нашаніўцы памятаюць, як ужо 84-гадовым ён прыйшоў у Рэдакцыю, каб асабіста прынесці ліст пратэсту супраць зразання дубоў у Астраўцы.

Жонка спадара Мальдзіса і ягоны сын Алег памерлі раней за яго.

Беларускую справу бацькі працягвае яго сын Яраслаў.

Адам Мальдзіс: «Я адмоўлюся ад звання ганаровага грамадзяніна Астраўца, калі дубы зрэжуць!»

Як Мальдзіс выратаваў архіў Ларысы Геніюш ад чыноўнікаў, што ўчынілі ў яе дома ператрус у пошуках антысавеччыны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31