Суддзя з Ліды, які даў Вітольду Ашурку 5 гадоў калоніі, пайшоў на павышэнне
Максіма Філатава, які раней працаваў у судзе Лідскага раёна, прызначылі на 5 гадоў у Гродзенскі абласны суд. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
18 студзеня 2021 года Філатаў на закрытым працэсе асудзіў актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка на 5 гадоў. 21 мая ў шклоўскай калоніі пры незразумелых абставінах Ашурак памёр.
У чэрвені суддзя трапіў пад санкцыі Еўрасаюза.
Раней у інтэрнэце з’яўлялася інфармацыя аб крымінальнай справе, заведзенай за тое, што нехта падклаў у заплечнік лідскаму суддзі фекаліі.
Суды над Бабарыкам і Ціханоўскім, самалёт Ryanair і мігранты, разгром СМІ і Андрэй Зельцэр: галоўныя людзі і падзеі 2021 года
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Латушка фальсіфікаваў у пасольстве, камбрыг Сахашчык — у сябе» — Саннікаў патлумачыў свае прэтэнзіі да лідараў
 28
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера