Знайсці
05.01.2022 / 16:47РусŁacБел

Стала вядома, чаму ў Віцебску знялі герб вобласці з «Пагоняй»

На будынку па вуліцы Гогаля, непадалёк ад аблвыканкама, знаходзіцца вялікі светлавы надпіс «Квітней, родная Віцебшчына!». Побач з надпісам — вялікі герб вобласці з выявай «Пагоні». Але 4 студзеня герб раптоўна прыбралі.

Фотаздымкі Паўла Максімава

«Наша Ніва» звярнулася ў Віцебскі гарвыканкам. 

У аддзеле архітэктуры і горадабудаўніцтва супакоілі: ніякай палітыкі ў гэтым няма, хутка герб вернецца.

«Яго забралі на рамонт: герб ці то пагнулі, ці то нешта такое з ім здарылася. Недзе з тыдзень будуць яго аднаўляць», — растлумачылі чыноўнікі.

Герб Віцебскай Вобласці быў зацверджаны ўказам Лукашэнкі ў 2009 годзе. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера