Знайсці
06.01.2022 / 10:36РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за снежань знізіліся на $44,1 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня склалі 8,4 млрд. даляраў ЗША. Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2022 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 8 425,0 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце).

За снежань золатавалютныя рэзервы знізіліся на 44,1 млн. даляраў ЗША (на 0,5%) пасля скарачэння ў лістападзе на $80,7 млн.

Як паведамляе Нацбанк Беларусі, росту ўзроўню золатавалютных рэзерваў у 2021 годзе садзейнічалі купля замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, размеркаванне спецыяльных правоў запазычання МВФ, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін і размяшчэння Міністэрствам фінансаў на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, прыцягненне знешніх дзяржаўных пазык, а таксама рост кошту манетарнага золата.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера