Знайсці
06.01.2022 / 12:48РусŁacБел

Палітвязень Юрый Касцюк выйшаў на волю. Ён цалкам адбыў пакаранне

24-гадовага берасцейца асудзілі на 1 год «хіміі» за знявагу дзяржаўных сімвалаў. У лістападзе мінулага года пакаранне замянілі на больш строгае.

Па матэрыялах следства, 4 верасня 2020 года Юрый ішоў з сябрамі каля гасцініцы «Маладзёжная» ў Брэсце і падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг на будынку. Сцяг адразу зваліўся. Адміністрацыя гатэля высунула матэрыяльныя прэтэнзіі за зламанае дрэўка ў памеры 58 рублёў. 17 лістапада 2020 года Юрыю прысудзілі 1 год «хіміі». 

23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Юрыю прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму. З «хіміі» яго перавялі ў гродзенскую турму №1. 

6 студзеня ў палітвязня скончыўся тэрмін пакарання і ён выйшаў на волю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930