Знайсці
08.01.2022 / 14:00РусŁacБел

Такаеў заявіў аб «развіцці ў бок стабілізацыі» абстаноўкі ў Казахстане

Абстаноўка ў Казахстане, дзе з пачатку студзеня пачаліся пратэсты, што затым перараслі ў беспарадкі, «развіваецца ў бок стабілізацыі», паведаміў прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў у тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным.

Прэзідэнты абмяняліся меркаваннямі ў сувязі з мерамі па навядзенні парадку ў Казахстане, паведаміла прэс-служба Крамля.

Такаеў падзякаваў партнёрам па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы — і асабліва Расіі — за дапамогу. Раней ён звярнуўся да краін АДКБ. Свой зварот ён патлумачыў тым, што за абвастрэннем абстаноўкі стаяць тэрарысты. Дзяржавы АДКБ, у тым ліку Расія і Беларусь, накіравалі міратворцаў.

У размове з Пуціным казахстанскі прэзідэнт прапанаваў у найбліжэйшыя дні правесці відэаканферэнцыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пад старшынствам Арменіі. Расійскі лідар са свайго боку падтрымаў гэтую ініцыятыву.

Сёння Такаеў таксама меў размову з Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўніка дзяржбяспекі Казахстана затрымалі па падазрэнні ў дзяржздрадзе

Мінабароны: Беларускія вайскоўцы распачалі ахову важных аб'ектаў у Казахстане

Стала вядома месцазнаходжанне Назарбаева

N

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930