Знайсці
08.01.2022 / 16:46РусŁacБел

Улады Казахстана замарозілі тарыфы на паслугі ЖКГ на паўгода

На ранейшым узроўні тарыфы пакінулі да 1 ліпеня. На такія меры ўлады пайшлі з-за пратэстаў. Раней яны ўсталявалі гранічныя цэны на паліва, з падаражэння якога і ўспыхнулі пратэсты, якія перараслі ў пагромы і сутычкі.

ТАСС

Міністэрства нацыянальнай эканомікі Казахстана замарозіла тарыфы на камунальныя паслугі да лета 2022 года, піша РБК.

«Тарыфы на камунальныя паслугі не будуць павышацца да 1 ліпеня 2022 года», - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Гаворка аб цэнах на водазабеспячэнне, ацяпленне, газазабеспячэнне і электрычнасць.

Раней накласці мараторый на рост тарыфаў на паслугі ЖКГ на 180 дзён прапанаваў прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў з-за беспарадкаў у краіне. Ён таксама даручыў увесці дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў на сацыяльна значныя прадукты, у тым ліку муку, хлеб, макаронныя вырабы, соль, яйкі, грэчку, рыс, цукар, сланечнікавы і сметанковае масла, ялавічыну і курыцу, малако, бульбу.

Акрамя таго, улады ўсталявалі гранічныя цэны на бензін, дызельнае паліва і аўтамабільны газ. Менавіта з-за падаражэння ў два разы паліва ў краіне пачаліся пратэсты, якія пасля перараслі ў беспарадкі.

Чаму падзеі ў Казахстане нельга параўноўваць з беларускімі, але што з іх логікі трэба запомніць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930