Знайсці
08.01.2022 / 17:20РусŁacБел

Што вядома пра мост на Нямізе, які абрынуўся гэтай ноччу

Гэты год для пуцеправода над вуліцай Няміга, які лучыць вуліцу Леніна з праспектам Пераможцаў, меўся стаць юбілейным. У 2022-м яму споўнілася б 60 гадоў. Але да юбілею канструкцыя не дажыве: мінулай ноччу частка моста абрынулася, і яго ў найбліжэйшы час дэмантуюць, каб збудаваць новы.

Пабудавалі гэты пуцеправод у 1962 годзе. Тады якраз пачала стварацца вуліца Паркавая магістраль, прадугледжаная яшчэ генеральным планам развіцця Мінска 1946 года. У 1980-м Паркавая магістраль стала праспектам Машэрава, а з 2005-га гэта праспект Пераможцаў.

Уласна, з гэтага моста, які мусіў злучаць новы вялікі праспект са старым цэнтрам горада, сённяшні праспект Пераможцаў і пачынаецца. Для яго правядзення ў 1950-я, як вядома, давялося фактычна знішчыць мінскае Замчышча, перарэзаўшы яго напалам і зрэзаўшы пагорак. 

Мост-пуцеправод над Нямігай на карціне Мая Данцыга «Мой горад старажытны, малады» (1972 год)

Неабходнасць у гэтым месцы пуцеправода тлумачылася няроўнасцю рэльефа. У тыя часы ў гэтым раёне існавала невялічкая вуліца Школьная (названая так, відаць, таму, што тут размяшчаўся яўрэйскі хедэр), якая мела надта круты нахіл. На яе месцы цяпер пад’ём каля пуцеправода па сходах на вуліцу Леніна. Для транспартных плыняў такі перапад быў вельмі нязручны, таму яго і выраўнавалі пры дапамозе моста.

Фота з архіва Андрэя Трусава, oldmensk.net

Нейкіх асабліва вялікіх праблем з эксплуатацыяй моста цягам дзесяцігоддзяў не адзначалася, хоць часам яго, натуральна, ставілі на рамонт. Апошні раз рамонтныя работы на гэтым аб’екце праводзіліся вясной-восенню 2017 года. Тады неабходнасць капітальнага рамонту тлумачылі «фізічным зносам канструкцый і непрывабным знешнім выглядам аб’екта».

Дырэктар ДПА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» (арганізацыя, якая абслугоўвае сярод іншага больш за сотню маставых аб’ектаў у Мінску) Дзяніс Глінскі сёння кваліфікуе той рамонт як касметычны: «Мянялі пакрыццё тратуараў і агараджальных канструкцый, а таксама гранітную абліцоўку тумбаў». Кошт рамонту склаў каля 3 мільёнаў рублёў, непасрэдна работы выконваў будаўнічы трэст № 7.

Перад гэтым рамонт пуцеправода рабіўся ў 2004 годзе.

Напрыканцы 2020 года «Гаррамаўтадор» канстатаваў, што капітальнага рамонту патрабуюць 27 мінскіх мастоў і пуцеправодаў, пуцеправод на Нямізе сярод іх не называўся.

У сакавіку 2021-га яго абследавала профільная арганізацыя на прыдатнасць да эксплуатацыі. Па выніках абследавання быў выдадзены адпаведны дазвол. Дзяніс Глінскі сёння запэўніў, што адносна вынесенага тады экспертнага заключэння цяпер правядуць адмысловую праверку.

«Гэты мост не ўваходзіў у топ праблемных»

 У цэнтры Мінска з-за здарэння на Нямізе істотна абмежаваны, а то і адменены рух транспарту

Відавочца здарэння на Нямізе: Мост рэзка пачаў падаць перад намі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930