IT + геаграфія. У БДУ з'явіцца новая спецыяльнасць
У БДУ збіраюцца адкрыць новую спецыяльнасць для тых, хто марыць працаваць у туріндустрыі, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Студэнты будуць вывучаць «лічбавыя тэхналогіі ў турызме», «Асновы web-праектавання і web-аналітыкі», «Тураперэйтынг», «ГІС-аналіз і мадэляванне ў турызме» і іншае. Яны атрымаюць веды па геаграфіі, эканоміцы. Набіраць студэнтаў збіраюцца з наступнага года на бюджэтную і платную формы.
Выпускнікам будзе прысвойвацца кваліфікацыя «Географ. Спецыяліст па турысцка-экскурсійнай дзейнасці».
Стаіць задача сфармаваць турыстычны імідж Беларусі на міжнародным узроўні. Плануецца, што нацыянальны прадукт можа быць прадстаўлены ў аўтамабільных навігатарах, даведніках, картаграфічных сэрвісах і гэтак далей.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера