Знайсці
09.01.2022 / 12:16РусŁacБел

Пра перспектывы будаўніцтва другой АЭС у Беларусі расказаў кіраўнік «Расатама»

Пра абмеркаванне магчымага будаўніцтва новай АЭС у Беларусі расказаў гендырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24».

Ліхачоў адзначыў, што ўсё больш краін вырашае або пашырыць свае атамныя магутнасці, або прыходзяць у «атамны клуб». Па словах кіраўніка «Расатама», яркі такі прыклад — Беларусь: прайшло менш за 10 гадоў, а адзін энергаблок БелАЭС ужо ўстойліва працуе, фізічны пуск другога адбыўся пад Новы год.

— І першае пытанне, якое задае нам урад Беларусі, — а як мы будзем дзейнічаць, калі збяромся будаваць яшчэ адну атамную станцыю ў Рэспубліцы Беларусь? Мы з вялікай цеплынёй успамінаем усё, што адбывалася за гэтыя гады, але апетыт прыходзіць падчас ежы, і мы ўжо абмяркоўваем будаўніцтва другой станцыі, — сказаў Ліхачоў.

Нагадаем, у снежні 2021 года прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, што ў краіне разглядаюць магчымасць будаўніцтва другой АЭС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера