Знайсці
09.01.2022 / 12:45РусŁacБел

Тэлебачанне Казахстана паказала відэа з затрыманым, які прызнаўся ва ўдзеле ў пратэстах за грошы. Гэта вядомы джазавы музыкант

Дзяржаўныя тэлеканалы Казахстана «Qazaqstan» і «Хабар 24» апублікавалі ў сябе ў сацсетках відэа з затрыманым, які, як сцвярджаецца, прыляцеў з Кыргызстана і атрымаў за ўдзел у пратэстах 90 тысяч тэнге (прыкладна 208 даляраў).

Са слоў героя роліка, 1 студзеня з ім звязаліся «незнаёмыя людзі», якія прапанавалі паўдзельнічаць у мітынгу. Калі ён пагадзіўся, аплацілі яму пералёт у Алматы і размясцілі яго ў кватэры з грамадзянамі Таджыкістана і Узбекістана. Затрыманы патлумачыў сваю згоду ўдзельнічаць у пратэстах тым, што ён «беспрацоўны». Мяркуючы па кадрах відэа, мужчына быў збіты.

Аказалася, што на відэа — піяніст, кіраўнік джазавага аркестра з Бішкека Вікрам Рузахунаў, які часта гастраляваў у Алматы. Яго пазналі сваякі і калегі.

У прэс-службе МУС Кыргызстана паведамілі, што музыка сапраўды паляцеў у Казахстан увечары 2 студзеня, куды яго запрасілі «для правядзення канцэртных праграм». Пры гэтым квіток у Алматы купілі яшчэ 16 снежня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930