Знайсці
10.01.2022 / 00:10РусŁacБел

Заснавальнік «Анлайнера» Шураўка напісаў твіт пра бодзіпазітыўную рэкламу жаночай бялізны. І тут пачалося…

Заснавальнік інтэрнэт-партала «Анлайнер» у сваім твітары выказаўся пра бодзіпазітыўную рэкламу жаночай бялізны, якая стала больш папулярнай апошнія гады. Гэта выклікала палымяную дыскусію сярод інтэрнэт-карыстальнікаў.

«Раней вітрыны «Вікторыя Сікрэт» прыцягвалі анёламі, а цяпер пужаюць, рамантызуючы залішнюю вагу і хваробы абмену рэчываў. «Мілавіца» выглядае на гэтай фотцы куды сэксуальней», — напісаў медыяменеджар.

Гэта выклікала самыя розныя рэакцыі.

«Прабачце, калі ласка, жанчын, за тое што яны ставяць свой камфорт вышэй, чым магчымасць спадабацца мужчынам. Мы так больш не будзем», — іранізуе @mash_tomash.

«Што б ні казалі пра бодзіпазітыў, але няма нічога больш прывабнага за худое, падцягнутае і гнуткае цела», — кажа @advocatavokad.

«Дзіўна, я вось не разглядваю мужыкоў з рэкламы барбершопаў, бо мне не патрэбен барбершоп. Навошта вам станік, Віталь?» — цікавіцца @saintxuh.

«Па ідэі іх задача — прыцягваць патэнцыйных кліентак, а не мужыкоў, большасць з якіх жаночую бялізну не купляюць», — кажа @jaro_jarac.

«Гэта значыць рамантызацыя здзеклівых дыет і анарэксіі — гэта норм? Галоўнае, каб мужчынскаму воку прыемна было? Здаровага ў тым, як анёлы VS падтрымліваюць свае фігуры і навязваюць такое бачанне свайго цела дзяўчатам — нуль цэлых нуль дзясятых», — каментуе @wish_good_luck.

«Ну асноўная частка іх кліентаў выглядае менавіта так, і мабыць так лепш ім і прадаецца», — кажа @Kambainer1000.

«Я таксама не хачу глядзець на тлустых. Гэта не здарова. Гэта не норм», — мяркуе @6lubicbusla.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930