Знайсці
10.01.2022 / 00:28РусŁacБел

У Камеруне знайшлі новае дрэва і назвалі яго ў гонар Леанарда Дзі Капрыа

Гэта маленькае вечназялёнае дрэўца з жоўтымі кветкамі, якія растуць з ягонага ствала. Выявілі яго ў трапічным лесе, якому пагражала знішчэнне і які разам з іншымі ратаваў вядомы галівудскі актор, піша Бі-бі-сі.

Нядаўна брытанскія даследчыкі з Каралеўскіх батанічных садоў у К'ю выявілі на невялікім участку трапічнага лесу Эбо на паўднёвым захадзе афрыканскай краіны Камерун маленькае трапічнае вечназялёнае дрэва, раней невядомае навуцы. Проста са ствала гэтага дрэўца растуць жоўтыя кветкі.

Дрэву, якое належыць да сямейства Анонавых парадку Магноліякветных, далі афіцыйную назву Uvariopsis dicaprio. Зрабілі гэта ў гонар амерыканскага актора Леанарда Дзі Капрыа, каб аддаць яму належнае за ягоныя намаганні па захаванні дзікай прыроды Афрыкі. Дзякуючы ў тым ліку і ўмяшанню Дзі Капрыа ўнікальны трапічны лес Эбо нядаўна ўратавалі ад высякання.

Лес Эбо — адзін з найбуйнейшых трапічных лясоў на планеце, і ён адносна добра захаваўся. У ім жывуць унікальныя прадстаўнікі флоры і фауны, многія з якіх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Сярод іншых тут можна сустрэць гарыл, шымпанзэ і лясных сланоў.

Летась улады Камеруна планавалі дазволіць высяканне лесу Эбо на некаторых участках. Навукоўцы з многіх краін звярталіся да мясцовага ўрада, каб ён адмовіўся ад гэтых планаў. Калі пра гэта даведаўся Дзі Капрыа, то ён распачаў шырокую інфармацыйную кампанію праз свой Твітар.

Дзякуючы вялікаму грамадскаму рэзанансу ўлады афрыканскай краіны скарэктавалі свае планы і адклікалі выдадзеную раней ліцэнзію. Праўда, статусу запаведнай тэрыторыі лес Эбо пакуль што так і не атрымаў.

У Індыі нарадзілася казляня з чалавечым тварам

У Аўстраліі альбом са спевамі птушак абышоў рэлізы ABBA і Джасціна Бібера АЎДЫЯ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930