Знайсці
10.01.2022 / 08:10РусŁacБел

Кітай назапашвае ключавыя харчовыя тавары

Да сярэдзіны 2022 года, па даных Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША, Кітай будзе валодаць 69% усіх сусветных запасаў кукурузы, 60% рысу і 51% пшаніцы. Ліхаманкавая скупка гэтых тавараў — таксама адна з прычын росту сусветных цэн на прадукты харчавання.

Але інвестары асцерагаюцца стратэгічных прычын такога назапашвання ў Кітаі. Іх некалькі.

Першая — Кітай асцерагаецца, што цэны на ежу ў 2022 годзе працягнуць расці, і лепш за ўсё скупіць тавары загадзя.

Другая — Кітай асцерагаецца распаўсюджвання ў краіне штаму «амікрон», што прывядзе да скарачэння вытворчасці ежы ўнутры краіны, і запасы тады прыйдуцца дарэчы.

Трэцяя — Кітай задумаў вайну супраць Тайваня, і гэта абернецца сур'ёзнымі санкцыямі Захаду, і запасаў ежы тады хопіць раздаваць яе па картках.

У любым выпадку, такія запасы харчавання ад добрага жыцця не робяць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930