Знайсці
10.01.2022 / 09:35

Ураду праз паўгода хочуць прадставіць прапановы па арэндным жыллі з правам выкупу

Пра перспектывы арэнднага жылля з правам выкупу распавёў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у праграме «Контуры» на АНТ.

«Тое, што ёсць неабходнасць у павелічэнні арэнднага жылля, гэта факт. Бо, на жаль, сёння не ўсе грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гатовыя і могуць патраціць грошы на тое, каб набыць жыллё ва ўласнасць. Таму забяспечыць жыллём неабходна ўсіх, але пасля грамадзянін вырашыць, ці можа ён і ці хоча выкупіць гэтае жыллё, або будзе працягваць арандаваць яго», — заявіў кіраўнік ведамства Руслан Пархамовіч.

Пры гэтым ён адзначыў, што «невядомага тут яшчэ вельмі шмат, і на сённяшні дзень заканадаўства не гатовае да вырашэння гэтага пытання».

«Таму неабходна Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі папрацаваць і вызначыць падыходы ў частцы вызначэння кошту арэнднай платы, парадку выкупу такога жылля, прадастаўлення такога жылля. Таму тут патрэбная будзе дастаткова сур'ёзная праца», — адзначыў міністр архітэктуры і будаўніцтва.

Ён назваў прыкладныя тэрміны, калі падрыхтуюць неабходную нарматыўную базу.

«Думаю, на працягу бліжэйшага паўгода мы падрыхтуем усю неабходную нарматыўную базу і занясем ва ўрад на разгляд як раз гэтае пытанне», — паведаміў Пархамовіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31