Знайсці
10.01.2022 / 10:55

Нарвежская кампанія Yara спыніць закупку калійных угнаенняў у Беларусі да 1 красавіка

Міжнародныя санкцыі зрабілі немагчымым працяг гандлю. Пра гэта паведамляецца ў заяве кампаніі. Спынення супрацоўніцтва нарвежскай кампаніі з «Беларуськаліем» дамагалася беларуская апазіцыя. 

«Наступствы цяперашніх санкцый для Беларусі зніжаюць здольнасць Yara станоўча ўплываць на бяспеку і дабрабыт работнікаў «Беларуськалія». Для Yara гэта несуцяшальнае развіццё падзей. Мы па-ранейшаму цвёрда адданыя бяспецы і дабрабыту работнікаў «Беларуськалія».

Нягледзячы на ​​спыненне паставак калійных угнаенняў, Yara імкнецца працягнуць праграму прамысловай бяспекі, ініцыяваную ў 2021 годзе, у цесным супрацоўніцтве з незалежным прафсаюзам ААТ «Беларуськалій» і ў поўнай адпаведнасці з санкцыямі, што прымяняюцца», — кажа Свейн Торэ Холсэтэр, прэзідэнт і генеральны дырэктар Yara International.

Yara — найбуйнейшы сусветны вытворца ўгнаенняў. Беларуская калійная кампанія з'яўляецца адным з дзевяці яго ключавых пастаўшчыкоў. Yara — галоўны партнёр «Беларуськалія».

Штаб Ціханоўскай настойліва дамагаўся спынення гэтага супрацоўніцтва. Тыдзень таму ў найбуйнешым нарвежскім выданні Святлана Ціханоўская апублікавала артыкул, дзе раскрытыкавала кіраўніцтва прадпрыемства Yara за супрацоўніцтва з «Беларуськаліем» і такім чынам падтрыманне беларускага рэжыму. 

Ціханоўская апублікавала артыкул у самай папулярнай газеце Нарвегіі. Піша пра поўную неабароненасць працоўных у Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31