Знайсці
10.01.2022 / 11:52

Лукашэнка назваў увод сіл АДКБ у Казахстан добрым прэцэдэнтам

Сёння праходзіць анлайн-саміт кіраўнікоў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), якія адгукнуліся на просьбу прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева і адправілі ў краіну свой кантынгент. 

«Аналізуючы абстаноўку ў Беларусі: вось жорстка паступілі ў першыя хвіліны — вынік бачны. Мяркуючы па актыўнасці заходніх палітыкаў, там уважліва адсочваюць сітуацыю. Яны спачатку ўзялі паўзу два-тры дні, можа, выхадныя былі, можа, яшчэ нешта, для таго, каб таксама арганізавацца. Праз два-тры дні, мы з прэзідэнтам Расіі казалі пра гэта пастаянна, тое, што мы планавалі, як мы гэта бачылі, тое і адбылося — пасыпаліся заявы. Заявы зразумелыя: дэмакратыя, свабода, непрыняцце жорсткіх мер і г. д.», — сказаў Лукашэнка

На яго думку, увод сіл АДКБ парушыў планы заказчыкаў і выканаўцаў канфлікту. Ён сказаў, што лідарам АДКБ трэба адсочваць сітуацыю і дзейнічаць на апярэджанне, купіраваць прычыны, якія могуць прывесці да такіх наступстваў. 

«Нельга выстаўляць міратворчы кантынгент АДКБ як акупантаў. Мы не прыйшлі туды па сваім жаданні Мы ніякія не акупанты: нас запрасіў наш брат, наш сябар, які адказвае за гэтую велізарную краіну. Гэта ўрок для ўсіх, гэта прэцэдэнт, добры прэцэдэнт», — сказаў ён.

Лукашэнка заклікаў павышаць ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння ў АДКБ і палепшыць аператыўнасць кіравання сіламі. На яго думку, не трэба азірацца на Захад, Амерыку і іншыя дзяржавы.

«Будзем глядзець рэзка па баках — звернем шыю. Таму трэба займацца сваімі пытаннямі і бачыць уласную бяспеку», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама лічыць, што трэба загадзя дапамагчы прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, накіраваўшы яму зброю. Па яго словах, ёсць перадумовы для беспарадкаў ва Узбекістане. Лукашэнка запэўніў, што ўдзельнікі АДКБ змогуць заўсёды разлічваць на Беларусь.

У сваю чаргу, аперацыю АДКБ у Казахстане Пуцін назваў выключна своечасовай і легітымнай. Вайскоўцы прабудуць у краіне столькі, колькі трэба, але пасля іх, безумоўна, выведуць. 

«Падзеі ў Казахстане — не першая і далёка не апошняя спроба ўмяшання звонку ва ўнутраныя справы нашых дзяржаў. < … > мы не дазволім разгойдваць сітуацыю ў сябе дома і не дамо рэалізаваць сцэнарый так званых каляровых рэвалюцый», — сказаў Пуцін.

«Салдаты, якія ўдзельнічалі ў разгоне, размаўлялі па-руску». Як расстралялі Плошчу ў Алматы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31