Знайсці
10.01.2022 / 13:04РусŁacБел

Мост цераз Нямігу будуць праектаваць і будаваць адначасова

Будаўніцтва будзе весціся кругласутачна, піша «Радыё Рацыя» са спасылкай на ААТ «Мастабуд». Але «каб зрабіць чарцёж, трэба паглядзець, у якім стане існуючая канструкцыя апоры», адзначылі ў Мастабудзе, і тут могуць быць нюансы. 

«Каб зрабіць чарцёж, трэба паглядзець, у якім стане існуючая канструкцыя апоры, і тут могуць быць нюансы», — адзначаюць на прадпрыемстве і дадаюць, што пры ідэальных умовах аднавіць пуцеправод на Нямізе могуць за тры месяцы, хаця кіраўнік Мінска Кухараў паабяцаў аднавіць мост за месяц.

Пешаходная частка моста над вуліцай Няміга ў цэнтры сталіцы абрушылася ў ноч на 8 студзеня. Па версіі гарадскіх уладаў, гэта адбылося з-за стомленасці канструкцый, выкліканай працай метро і перападамі тэмператур.

Рух па мосце і пад мостам у цяперашні час закрыты. Было прынятае рашэнне дэмантаваць частку пуцеправода. Цяпер яе разбіраюць.

Мост быў пабудаваны ў 1962 годзе. Яго двойчы рамантавалі ў 2004 і 2017 гадах.

Паводле падлікаў незалежных экспертаў, у Беларусі ёсць як мінімум 22 аварыйныя масты. У тым ліку Новы мост у Гродне, на Берасцейшчыне — масты ля вёскі Броды і каля аграгарадка Клейнікі на М1.

Што вядома пра мост на Нямізе, які абрынуўся 

СК распачаў крымінальную справу па факце абрушэння моста ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930