Знайсці
10.01.2022 / 15:19РусŁacБел

Затрыманы стваральнік ютуб-канала «Трэці Рэгіён Беларусь» Алег Канавалаў. Ён на святы вярнуўся з Кіева дадому

Алег Канавалаў у 2020 годзе пераехаў ва Украіну. На навагоднія святы ён прыехаў у Беларусь, дзе і быў затрыманы.

«Устаноўлена, што з лета 2020 года мужчына актыўна ўдзельнічаў у пратэстным руху, здымаў і размяшчаў відэа на сваім канале, дэаноніў сілавікоў. За парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

У ведамстве заявілі, што Канавалаў збег ва Украіну, але з'яўляючыся «стваральнікам і адміністратарам YouTube-канала з экстрэмісцкім зместам», працягваў размяшчаць «інфармацыю антыдзяржаўнага кшталту».

Там таксама зазначылі, што падчас аператыўных мерапрыемстваў яго затрымалі на тэрыторыі Беларусі.

Папярэдне, супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера