Знайсці
10.01.2022 / 22:10РусŁacБел

У ЗША памёр мільянер, якога тры месяцы таму асудзілі да пажыццёвага зняволення

У кастрычніку 2021-га каліфарнійскі суд пакараў Роберта Дзёрста за забойства ў 2000 годзе ягонай сяброўкі Сьюзан Берман. А да гэтага ў 1982-м ён забіў сваю жонку, паведамляе Reuters.

Роберт Дзёрст. Фота: Robyn Beck / AP

Прысяжныя прызналі 78-гадовага магната ў сферы нерухомасці Дзёрста вінаватым яшчэ ў сярэдзіне верасня. Паводле каліфарнійскіх законаў, вінаватыя ў забойстве пры асаблівых абставінах могуць быць асуджаныя да смяротнага пакарання альбо да пажыццёвага зняволення. Пракуратура Лос-Анджэлеса не стала патрабаваць для Дзёрста смяротнага пакарання, бо ў гэтым штаце ўведзены на яго мараторый.

Пракуратура лічыць, што Дзёрст стрэліў Сьюзан Берман у галаву. Па версіі абвінавачвання, ён прызнаўся сяброўцы, што забіў сваю жонку, а затым быў вымушаны забіць і яе, каб замесці сляды.

Дзёрст прызнаўся ў забойстве сяброўкі выпадкова, дапусціўшы неасцярожнасць падчас здымак дакументальнага фільма «Праклён: жыццё і смерці Роберта Дзёрста», які выпусціла кампанія HBO.

«Ну вось і ўсё. Цябе злавілі. Што я зрабіў? Забіў іх усіх», — сказаў ён, калі адышоў у ванны пакой, забыўшыся зняць з сябе мікрафон.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930