Знайсці
11.01.2022 / 13:05РусŁacБел

У Крамлі пракаментавалі словы Лукашэнкі пра пагрозу перавароту ва Узбекістане

Выказванні Аляксандра Лукашэнкі пра пагрозу перавароту ва Узбекістане — тэма размовы Мінска з Ташкентам. Пра гэта заявіў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Такім чынам прэс-сакратар адказаў на пытанне журналістаў, ці падтрымліваюць у Крамлі асцярогі Лукашэнкі і ці вядуцца кансультацыі з кіраўніцтвам Узбекістана. «Хутчэй, гэта тэма для кантактаў паміж Мінскам і Ташкентам. У гэтым ракурсе мы не прымаем удзелу ў размовах», — выказаўся Пяскоў.

У панядзелак Лукашэнка, выступаючы на сесіі Савета Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), прысвечанай падзеям у Казахстане, прадказаў праблемы Узбекістану.

«Паводле нашай інфармацыі, іх позіркі ў тым ліку кінутыя на Узбекістан», — дадаў ён.

Чые позіркі, Лукашэнка не ўдакладніў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера