Знайсці
11.01.2022 / 14:55РусŁacБел

Гукааператара Кірыла Салеева асудзілі на тры гады «хіміі» за ўдзел у двух маршах

Суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе гукааператара Тэатра юнага гледача Кірыла Салеева.

Яго вінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.

Суддзя Наталля Бугук прысудзіла хлопцу тры гады «хіміі», а таксама вынесла прыватнае вызначэнне ў бок кіраўніцтва Тэатра юнага гледача аб тым, каб у калектыве «праводзілася прафілактычная праца па недапушчэнні парушэння супрацоўнікамі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах».

Кірыл быў вызвалены з-пад варты ў зале суда да вызначэння парадку адбыцця пакарання.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера