Знайсці
11.01.2022 / 15:04РусŁacБел

Стала вядома, пра што 60 сутак за кратамі марыў Анатоль Шалковіч — аўтар мема пра памідоры са смятанай ФОТАФАКТ

Мужчына марыў пра марозіва і кілішак каньяку, распавёў ён сябрам.

Фота з фэйсбука Сяргея Глушакова

Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада. На волю ён выйшаў 10 студзеня.

«Пакаяннае відэа» з удзелам Шалковіча, выстаўленае ў тэлеграм-канале МУС, зрабілася надзвычай папулярным: мужчына тлумачыў, што любіць спалучэнне белага з чырвоным, бо любіць памідоры са смятанай, а яго жонка рыжая, і гэта таксама белы з чырвоным.

МУС тады пракаментавала затрыманне Анатоля наступным чынам: «65-гадовы інжынер сталічнага прадпрыемства арганізаваў у падвале дома вытворчасць пратэснай сімволікі. Вырабленыя сцягі мужчына закідваў на дрэвы».

Можа, папулярнасці сярод беларусаў Шалковічу і не даравалі. Яму ўвесь час «дакідвалі» суткі, у выніку ў СІЗА спадар Анатоль правёў 60 дзён.

Беларускі айцішнік штодзень снедае бчб-тварагом і зрабіў з гэтага блог — пагутарылі з ім

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930