Знайсці
11.01.2022 / 20:02РусŁacБел

Беларусь за год павялічыла продажы бензінаў ва Украіну на 18%

У 2021 годзе агульная колькасць паставак дайшла да 1,01 млн тон. Гэта склала 78% усяго імпарту бензінаў у краіну, паведамляе Office Life.

Для параўнання: аналагічныя адгрузкі з Літвы павялічыліся на 14%, да 264,7 тыс. тон.

Агульны імпарт бензінаў ва Украіну ў 2021 годзе ацэньваецца ў 1, 29 млн тон, за год увоз прадукту ў краіну узрос на 202 тыс. тон.

У той жа час уласная вытворчасць бензінаў ва Украіне засталася на ўзроўні 2020 года: 1,04 млн т.

У 2020 годзе Украіна павялічыла імпарт бензінаў на 50,6 тыс. тон у параўнанні з 2019-м - да 1,09 млн тон. Пры гэтым аб'ёмы паставак з Беларусі тады ўзраслі адносна 2019 года на 23%, да 853,4 тыс. тон.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930