Знайсці
11.01.2022 / 21:03РусŁacБел

У Грэцыі гомасэксуалам і бісэксуалам дазволілі быць донарамі крыві

Міністэрства аховы здароўя Грэцыі сваім загадам зацвердзіла новую форму, якую павінны запоўніць патэнцыйныя донары крыві. Дакумент выключае аднаполыя сэксуальныя адносіны са спісу крытэраў, якія пазбаўляюць чалавека права здаваць кроў, піша выданне Kathimerini.

Ранейшая грэчаская форма для патэнцыйных донараў крыві ўключала палажэнне аб тым, што мужчына не можа быць донарам, калі ён з 1977 года хоць бы раз уступаў у палавую сувязь з іншым мужчынам.

Грэцыя заставалася адной з нямногіх краін, якія захавалі такую забарону, цяпер яе збольшага адмяняюць. У маі 2022 года такую забарону плануюць прыбраць у Літве.

Мужчынам-гомасэксуалам па-ранейшаму забаронена здаваць кроў у такіх краінах, як Кітай, Малайзія, Філіпіны, Турцыя, Харватыя, Славенія. У ЗША ад забароны адмовіліся ў 2015 годзе, але дазволілі здаваць кроў толькі праз тры месяцы пасля апошняга гомасэксуальнага кантакту.

Падобныя часавыя абмежаванні — ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў — дзейнічаюць для донараў крыві яшчэ ў прыкладна 20 краінах. Звязана гэта з тым, што многія краіны сталі больш актыўна кантраляваць здачу донарскай крыві пасля пачатку эпідэміі ВІЧ / СНІД у 1980-х гадах. Гомасэксуалы разам з наркаманамі тады былі адной з галоўных групаў рызыкі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930