Знайсці
12.01.2022 / 19:39РусŁacБел

Польскі аналітык: Заклікае Нехта, а вінавацяць Польшчу

Расійская і беларуская прапаганда стала настойліва паўтараць, што Польшча стаіць за арганізацыяй пратэстаў у Казахстане. Гэта звязана ў тым ліку з радыкальнай рыторыкай тэлеграм-канала Сцяпана Пуцілы, піша польскі аналітык Вітальд Юраш.

Сцяпан Пуціла, скрыншот з відэа.

Наўпрост абвінаваціў Польшчу ў датычнасці да казахскіх пратэстаў у сваёй аўтарскай праграме прапагандыст Уладзімір Салаўёў і прывёў аргумент на сваю карысць: «Нехта» з тэрыторыі Польшчы стаў даваць інструкцыі па вядзенні вулічнага бою. І польскія ўлады ніяк не адрэагавалі».

Абвінавацілі Сцяпана Пуцілу ў каардынацыі казахскіх пратэстаў і прапагандысцкія рэсурсы EurAsia Daily, Russia Today, Rubaltic.ru.

Прэзідэнт Цэнтра стратэгічнага аналізу Вітольд Юраш на партале onet.pl піша, што расійскія і беларускія СМІ даўно наўпрост абвінавачваюць рэдакцыю «Нехта» ў фінансаванні з боку польскіх спецслужбаў.

Пра гэта казаў на камеру і былы галоўны рэдактар канала Раман Пратасевіч, выкрадзены беларускімі ўладамі з самалёта, які накіроўваўся ў Вільню. Канечне, адзначае аналітык, давер да беларускіх і расійскіх дзяржаўных СМІ нікчэмна малы. Словы Пратасевіча, улічваючы яго становішча (пагроза шматгадовага зняволення, арышт яго дзяўчыны Сафіі Сапега і сляды збіцця), таксама не выклікаюць даверу.

Гэта не мяняе таго факту, што не толькі на ўсходзе, але і на Захадзе, уключаючы акрэдытаваны ў Варшаве дыпламатычны корпус ЕС і NATO, распаўсюджанае меркаванне, што «Нехта» падтрымліваецца і фінансуецца польскай дзяржавай, хоць і не абавязкова польскімі спецслужбамі.

«Гэта не мяняе таго факту, што ўсё, што робіць «Нехта», успрымаецца — падабаецца нам гэта ці не — як дзеянне, санкцыянаванае або наўпрост замоўленае Польшчай», — лічыць Вітальд Юраш.

Чытайце таксама: Чаму падзеі ў Казахстане нельга параўноўваць з беларускімі, але што з іх логікі трэба запомніць

«Нават беглы аналіз кантэнту, які перадаецца ў апошнія некалькі дзён «Нехтам», паказвае на тое, што гэты канал у дачыненні да падзей у Казахстане не захаваў ніякай нейтральнасці або журналісцкай аб'ектыўнасці. Рэдактары канала адкрыта заклікалі казахаў выйсці на вуліцу. У выніку гэтага расейцы вінавацяць Польскую Рэспубліку ў тым, што яна стаяла за пратэстамі», — звяртае ўвагу аналітык. 

«Дазваляючы беларускаму інфармацыйнаму каналу, які працуе з нашай тэрыторыі, адкрыта заклікаць казахаў да выхаду на вуліцу, мы рызыкуем атрымаць тое, што Расія ўжо робіць, гэта значыць указваць на Польшчу як на дзяржаву, якая дэстабілізуе сітуацыю ў рэгіёне і спрабуе зрынуць рэжымы», — перасцерагае Вітальд Юраш.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера